Папа Рымскі Францішак. Фота: АР.

Мэр Кіева Віталій Клічко напісаў Папе Рымскаму Францішку ліст з запрашэннем наведаць украінскую сталіцу. На думку Клічко, прысутнасць сусветных рэлігійных лідараў у Кіеве — ключ да выратавання жыццёў людзей і руху да міру як у самім горадзе, так і ва Украіне і ва ўсім свеце, піша ncronline.com.

У лісце, доступ да якога атрымалі журналісты, сказана, што калі асабісты візіт пантыфіка немагчымы, можна было б хаця б зладзіць відэаканферэнцыю з украінскім бокам. Магчыма, адным з удзельнікаў такой канферэнцыі мог бы стаць украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Клічко заклікае пантыфіка падтрымаць Украіну ў цяжкі час: «Мы просім вас як духоўнага лідара прадэманстраваць ваша спачуванне і быць салідарным з украінскім народам праз сумесны заклік да міра».

Прэс-служба Ватыкана пацвердзіла атрыманне ліста і распавяла ў заяве, што Папа Рымскі Францішак прымае вельмі блізка «пакуты горада, яго жыхароў, тых, хто быў вымушаны адтуль з’ехаць, і тых, хто ім кіруе».

Хто ж прыдумаў маркіроўку літарай Z для расійскай вайсковай тэхнікі

Патрон — талісман чарнігаўскіх піратэхнікаў ФОТА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру