Але гэта можа быць толькі пачаткам сапраўднага пераследу, бо крыніца ТАСС у праваахоўных органах паведамляла, што ў дачыненні да дзяўчыны таксама праводзіцца даследчая праверка на прадмет парушэння арт.207.3 КК (публічнае распаўсюджванне загадзя ілжывай інфармацыі аб выкарыстанні Узброеных сілаў Расіі).

Па гэтым артыкуле ёй можа пагражаць пакаранне ад штрафу ў памеры 700 тыс. руб. і больш да пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да 15 гадоў.

Пакуль жа яе судзілі не за акцыю ў жывым эфіры, а за ролік з заклікамі выходзіць на антываенны мітынг.

У роліку, у якім Аўсяннікава тлумачыла свой учынак падчас вячэрніх навін, казалася:

«Мы, рускія людзі, якія думаюць і разумныя — толькі ў нашых сілах спыніць гэтае вар'яцтва. Выходзьце на мітынгі, нічога не бойцеся, яны не змогуць перасаджаць нас усіх».

Выйшаўшы з суда, Аўсяннікава зрабіла кароткі каментар для прэсы:

«Больш за 14 гадзін цягнуўся допыт. Мне не давалі звязацца з роднымі і блізкімі. Мне не аказвалі ніякай юрыдычнай дапамогі».

Адвакатам Аўсяннікавай у судзе быў беларус Антон Гашынскі, пазбаўлены ліцэнзіі ў Беларусі за абарону нашых палітвязняў.

Пасля журналістка заявіла, што не здзіўленая таму, што гэтым разам абышлося без арышту, бо ў яе ёсць двое дзяцей. А на пытанне, ці баіцца яна наступнага крымінальнага пераследу, адказваць не стала.

Чытайце таксама:

У жывы эфір расійскага «Першага канала» ўварвалася супрацоўніца канала з антываеннымі лозунгамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру