* * *

Хацелі быць Трэцім Рымам,
а сталі Чацвёртым Рэйхам.
Жыццё праляцела міма
з шалёным сабачым брэхам.

Хацелі мацней у балеце,
хацелі сады на Марсе,
Гагарын ляцеў на ракеце…
Усё знікла ў крывавым фарсе.

І зноўку пад кірзавым ботам
зямля захлынецца ад болю.
І ўсё адкладзецца на потым
і не надыдзе ніколі…

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0