Ён адзначыў, што гэта толькі папярэдні разлік па стане на гэты момант.

«Гэта тыя сродкі, якія спатрэбяцца, каб аднаўляць нашу дзяржаву — і за кошт сродкаў рэпарацый РФ, і за кошт сродкаў нашых партнёраў», — сказаў Шмыгаль.

Таксама на размінаванне пасля вайны ва Украіны сыдзе некалькі гадоў.

«Ніводнае аднаўленне якога-небудзь аб'екта немагчымае без этапу размінавання, — сказаў міністр унутраных спраў Дзяніс Манастырскі. — Відавочна, што таго, што ёсць ва ўкраінскіх ратавальнікаў, не хопіць, каб зрабіць гэта за кароткі тэрмін. Таму калегі ўжо рыхтуюць такую дапамогу — маштабны дэсант, уласна, ратавальнікаў усіх краін, у тым ліку Еўрапейскага Саюза, ЗША і Брытаніі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0