Суразмоўца выдання, блізкі да VK Group, распавёў, што перазапуск некалі папулярнага расійскага мэсэнджара ICQ абмяркоўваўся на ўзроўні топ-менеджменту кампаніі яшчэ на пачатку года, але на фоне санкцый і прыпынення працы замежных кампаній стаў абмяркоўвацца ўжо з уладамі краіны.

Гэтая крыніца таксама распавяла, што VK Group плануе запусціць уласны карпаратыўны мэсэнджар. Абодва праекты плануюць запусціць да лета 2022 года.

Іншы федэральны чыноўнік распавёў, што кампанія «плануе паскорыць запуск свайго новага мэсэнджара, але не ICQ». 

Прэс-служба VK Group не адказала на запыт выдання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0