Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў студзені-лютым 2022 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала Br 2,413 млрд, або ў супастаўных цэнах 99,5% да ўзроўню студзеня—лютага 2021 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Спад вытворчасці адбываецца, нягледзячы на тое, што сельгассектар практычна не залежыць ад санкцый ЕС і ЗША.





