Жалобнае фота з партрэтамі шасці загінулых спецназаўцаў разышлося па сацсетках. Гэта байцы цэнтра спецпрызначэння «Віцязь» пры дывізіі імя Дзяржынскага. Пра некаторых з іх удалося знайсці біяграфічныя звесткі.
Аляксей Блінкоў (другі справа) — выпускнік Навасібірскага інстытута войскаў нацгвардыі. Міхаіл Белякоў (меркавана, другі злева) — ураджэнец Нікольска Пензенскай вобласці, ветэран баявых дзеянняў на Паўночным Каўказе, загінуў яшчэ 27 лютага.
Таксама вядома пра сёмага забітага — гэта спецназавец Максім Пустазвонаў, выхадзец з Самарскай вобласці, былы футбаліст «Крылаў Саветаў».
Сёння Генштаб Украіны абнавіў звесткі аб стратах асабовага складу расійскіх войскаў. Забітых, параненых і палонных налічылі каля 13800 чалавек.





