Фота: AP

Фота: AP

«Цікава: адзін з кіруючых дзеячаў Еўрасаюза ў кантакце з намі на вельмі высокім узроўні. Калі мы пацікавіліся: «Чаму ж вы так істэрыце з нагоды таго, што робіцца нашымі вайскоўцамі ў рамках, увогуле, вельмі акуратнай спецыяльнай ваеннай аперацыі, калі мы кропкава прыцэльваемся па ваеннай інфраструктуры? Чаму вы прамаўчалі, калі проста па цэнтры Данецка «Точка-У» стрэліла касетнымі боепрыпасамі 14 сакавіка?», [ … ] ён на гэта сказаў: «Мы пачулі вашу версію падзеі», — сказаў Лаўроў.

Паводле апошніх звестак ААН, з пачатку баявых дзеянняў ва Украіне загінуў 691 мірны жыхар, сярод якіх — 48 дзяцей, таксама 1143 чалавекі атрымалі раненні.

У арганізацыі Аб'яднаных Нацый заявілі, што рэальныя лічбы грамадзянскіх ахвяр» значна вышэйшыя «з-за інтэнсіўных баявых дзеянняў у некаторых раёнах і затрымкі паведамленняў, у прыватнасці з Ізюма ў Харкаўскай вобласці, а таксама Марыупаля і Валнавахі ў Данецкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0