Паводле матэрыялаў справы, у ліпені 2021 года абвінавачаная, будучы незарэгістраванай у якасці ІП і не маючы ліцэнзіі, рабіла масаж чатырохгадовай дзяўчынцы.
Па неасцярожнасці яна зламала ёй нагу — дзіця атрымала закрыты пералом сцегнавой косткі са зрушэннем.
Абвінавачаная сваю віну прызнала цалкам.
Суд прысудзіў яе да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 3 гады 6 месяцаў з пазбаўленнем права займацца медыцынскай дзейнасцю на тэрмін 3 гады.
Акрамя таго, яна павінна будзе выплаціць у кошт кампенсацыі маральнай шкоды у 30 тысяч рублёў маці дзяўчынкі.





