Яе абвінавацілі ў «іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх» (ч. 2 арт. 342 КК РБ).

Па матэрыялах абвінавачвання, Юля «ажыццявіла падрыхтоўку не менш за 178 асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — жанчына ажыццяўляла кампенсацыю і аплату штрафаў і іншых выдаткаў ахвярам рэпрэсій.

Суддзя Сяргей Шаціла прысудзіў Юлі год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысудам суда залічаны ў тэрмін адбыцця пакарання час затрымання, а таксама час утрымання абвінавачанай пад вартай, у сувязі з чым пакаранне лічыцца адбытым — Гарачка вызваленая з-пад варты ў зале суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0