25-гадовы хлопец набыў у нецвярозага мужчыны аўтамабіль Opel Omega за 1 000 даляраў ЗША (тады гэта было 2 548 рублёў).

Пакупнік і прадавец дамовіліся аб угодзе, аформілі ў страхавога агента рахунак-даведку, аднак хлопец разлічыўся 10 сувенірнымі купюрамі. Прадавец не заўважыў падману і аддаў «грошы» маці. Тая і пабачыла, што яны несапраўдныя. Прадавец звярнуўся ў міліцыю.

Была заведзеная крымінальная справа па арт. 209 ч. 1 (махлярства).

У выніку суд Маладзечанскага раёна прысудзіў хлопцу штраф у 60 базавых велічынь (1920 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0