16.03.2022 / 17:02 На Беларускай валютна-фондавай біржы будуць гандляваць кітайскім юанем З пятніцы на Беларускай валютна-фондавай біржы можна будзе здзяйсняць аперацыі з кітайскім юанем. Курс будзе вызначацца ў беларускіх рублях за 10 юаняў. Разлікі ў юанях па выніках таргоў будуць ажыццяўляцца праз камерцыйны банк-рэзідэнт Беларусі. Nashaniva.com Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ