Кангрэс ЗША стоячы вітае прэзідэнта Зяленскага. 16 сакавіка. Фота: J. Scott Applewhite, AP

Украіна і Расія дасягнулі істотнага прагрэсу на перамовах, піша інфармаванае брытанскае выданне са спасылкай на тры асобы, датычныя да перамоваў.

Ключавое ў ім — што не толькі будзе спынены агонь, але расійскія войскі будуць выведзеныя з Украіны. Умовы Масквы: Кіеў пагодзіцца замацаваць свой нейтральны статус і будзе вызначаны памер Узброеных сіл Украіны.

Прарыў у перамовах адбыўся ў панядзелак, пасля таго, як стала ясна, што расійскія войскі нясуць вялікія страты, а наступ забуксаваў.

Узамен за абяцанне не ўступаць у НАТА і не размяшчаць замежныя ваенныя базы на сваёй тэрыторыі Кіеў хоча атрымаць гарантыі бяспекі ад ЗША, Брытаніі і Турцыі, кажуць крыніцы.

Сутнасць заходніх гарантый і іх прымальнасць для Масквы яшчэ могуць стаць каменем спатыкання, піша выданне. Іншы спрэчны пункт — статус украінскіх тэрыторый, занятых расійскімі сіламі ў 2014 годзе, так званых «ДНР» і «ЛНР». Нагадаем, што Будапешцкі мемарандум 1994 года не перашкодзіў Расіі адарваць часткі Украіны ў 2014-м.

Міхайла Падаляк, дарадца прэзідэнта Зяленскага і ўдзельнік перамоваў, сказаў The Financial Times, што ўмовай любога пагаднення будзе «вывад войскаў Расійскай Федэрацыі з тэрыторыі Украіны, захопленай пасля 24 лютага» як на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў, так і пад Кіевам.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў у сераду, 16 сакавіка, што ў аснове дамоўленасці можа быць датрыманне Украінай нейтральнага статусу на ўзор Аўстрыі ці Швецыі.

У апошнія дні Расія працягвала авіяўдары і абстрэлы ўкраінскіх гарадоў, аднак украінскія войскі на асобных кірунках перайшлі ў контрнаступ.

Адмова ад размяшчэння замежных вайсковых баз не будзе вялікай саступкай з боку Украіны, бо ўкраінскае заканадаўства і цяпер забараняе наяўнасць баз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру