Жыццё пад бамбардзіроўкамі і гісторыю выезду з ахопленага агнём Харкава апісала ў Інстаграме яго гаспадыня.

«24 лютага раніцай мы былі дома і спакойна спалі. А 5 раніцы пачуўся нейкі выбух і я скрозь сон нават не зразумела, што гэта было. Праз нейкі час, прыкладна праз палову гадзіны, пачуліся наступныя выбухі, задрыжалі шыбы, я ўскочыла і зразумела, што адбываецца нешта жудаснае! Наступ і абстрэл Харкава (асабліва р-н Паўночная Салтаўка, дзе мы жывём). Мы ўсвядомілі, што ў наш дом прыйшла вайна.

У першы дзень вайны былі самыя жорсткія разбурэнні. У суседнія дамы штодня траплялі снарады, дамы гарэлі на нашых вачах. Наш дом нейкім цудам заставаўся ў парадку роўна тыдзень, на восьмы дзень пацярпеў і наш дом, у балкон суседзяў прыляцеў снарад, пажару не было, дзякуй Богу. У двух-трох дзясятках кватэр высыпаліся ўсе шыбы. Таксама два снарады ўпалі ў нас у двары перад домам.

Дзве ночы мы сядзелі ў падвале. Тыдзень сядзелі без святла. Каб зарадзіць тэлефон, мы хадзілі ў суседні пад'езд у падвал. Затым нам удалося з'ехаць. Харкаўскія валанцёры дапамаглі і вывезлі нас на чыгуначны вакзал. Мы селі ў цягнік Харкаў — Львоў (праз 20 гадзін мы дабраліся да Львова). Потым рушылі да мяжы з Польшчай. На мяжы мы стаялі ў пешай чарзе, людзей было вельмі шмат (4-5 тыс.). Мы прайшлі мяжу праз дзевяць гадзін.

Калі патрапілі ў Польшчу, да нас паступіла прапанова аб дапамозе ад Сусветнай асацыяцыі інфлюэнсераў з Манака, якія дапамаглі нам дабрацца да Францыі, каб тут пачакаць той самы дзень, калі мы зможам вярнуцца дадому. З намі цяпер усё ў парадку. Мы вельмі перажываем за нашых родных ва Украіне і пастараемся дапамагаць нашай краіне адсюль усім, што ў нашых сілах», — напісала гаспадыня.

Чытайце таксама:

Харкаўскі кот Сцяпан, у якога мільёны падпісчыкаў у сацсетках, не выходзіў на сувязь два тыдні

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру