Фота: Aerovironment.

Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Байдэна прыняла рашэнне перадаць Украіне 100 беспілотных баявых апаратаў Switchblade. Switchblade сталі часткай новага пакета ваеннай дапамогі Украіне, паведамляюць амерыканскія СМІ.

Існуюць два варыянты гэтай зброі: Switchblade 300 і Switchblade 600. Першы з іх створаны для высокадакладных атак на жывую сілу праціўніка, другая мадэль беспілотнікаў арыентаваная на знішчэнне танкаў і іншага браніраванага транспарту.

Па сваёй сутнасці Switchblade — гэта аўтаматызаваная кіраваная бомба з камерамі, сістэмай кіравання палётам і выбуховым матэрыялам. Гэтыя беспілотнікі можна запраграмаваць так, каб яны аўтаматычна паражалі цэлі за кіламетры ад месца пуску, прычым яны здольныя рухацца за аб’ектам, дагнаць яго і ліквідаваць.

Switchblade 600 можа трымацца ў паветры да 40 хвілін і наносіць удары на адлегласці да 80 кіламетраў. Гэта аднаразовыя апараты, і яны больш хуткасныя, чым знакамітыя турэцкія Байрактары, якія ўжо знаходзяцца на ўзбраенні ўкраінскай арміі. Калі Україна атрымае яшчэ і Switchblade, гэта будзе самае маштабнае выкарыстанне гэтых беспілотнікаў у баявых дзеяннях на сённяшні час.

Што спыніць Пуціна, чаму расійскія войскі не штурмуюць Кіеў і навошта руйнуюць Марыупаль — распавядае ўкраінскі ваенны эксперт

Смяротна паранены, застаўся прыкрываць сваіх. Хто такі беларус «Тур», забіты пад Кіевам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру