Жыхары Марыупаля хаваюцца ад бамбёжкі на першым паверсе жылога дома. Фота: AP.

* * *

у дні калі словы нічога не вартыя
а рыфмы шырмы
прашу Цябе толькі аб адным
яві міласэрнасць Тваю
дай затрымацца зіме
дазволь ісці снегу
снегу
толькі снегу
для іх прашу
там
у Марыупалі
не хапае талай вады
дык дай жа ім снегу міласці Тваёй
яны адагрэюць яго ў жывых чалавечых далонях
і ім будзе што піць
каб змагчы жыць далей
ля свежых брацкіх магіл

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру