«Там мноства лжывай інфармацыі аб тым, што Беларусь нібыта ўдзельнічае ў расійскай спецыяльнай аперацыі ва Украіне. Такім чынам ідзе спроба граць на эмоцыях. Асабліва гэта тычыцца жанчын і маці. Адразу бачна, што гэта лжывая інфармацыя, але яе распаўсюд не забараняецца. Гэта масіраваная напампоўка.

Даходзіць да крайнасцяў: ва ўкраінскім сегменце Facebook можна заклікаць да забойства рускіх і абражаць іх па этнічнай прыкмеце. У прынцыпе, такое адбываецца не толькі ва Украіне — у цэлым шэрагу краін дапускаецца дыскрымінацыя па нацыянальнай прыналежнасці. Фэйсбук — шмат у чым чужая і варожая нам пляцоўка», — цытуе Дзермана БелТА.

Варта адзначыць, што толькі за сённяшні дзень у варожым фэйсбуку Дзерман апублікаваў тры допісы ў сябе на старонцы. П — паслядоўнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру