У заяве канстатуецца, што «Рэспубліка Беларусь з'яўляецца часова акупаванай тэрыторыяй, Расійская Федэрацыя — краінай-акупантам, а рэжым Лукашэнкі — марыянеткавым урадам».

Саюзнікі па дэмакратычным руху заклікаюцца падтрымаць гэтую пазіцыю, а замежныя партнёры — даць адпаведную міжнародна-прававую ацэнку сітуацыі, якая склалася.

Паводле заявы, у выніку шырокага прызнання на міжнароднай арэне факту акупацыі Беларусі Расійскай Федэрацыяй стане магчымым эфектыўнае прасоўванне прынцыповых для Беларусі і яе будучыні пытанняў:

1) Аб захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Беларусі. У такім выпадку магчымыя дзеянні акупантаў, прызнаных такімі, па змене юрыдычнага статусу акупаванай тэрыторыі не будуць мець ніякай сілы з пункту гледжання міжнароднага права.

2) Аб прадухіленні размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі і стварэння пагроз рэгіянальнай бяспецы.

3) Аб ацэнцы любой актыўнасці грамадзян Беларусі па супрацьстаянні рэжыму Лукашэнкі і расейскай акупацыі як дзеянняў, якія здзяйсняюцца ў рамках нацыянальна-вызвольнага руху па абароне суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.

4) Аб пазбаўленні марыянеткавага ўрада Лукашэнкі міжнародна-прававой суб'ектнасці і аб прыпыненні членства Беларусі ў міжнародных арганізацыях да спынення акупацыі і дэмакратычнага фарміравання новага ўрада.

5) Аб сінхранізацыі санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі і ліквідацыі магчымасцяў для Расіі, каб абыходзіць санкцыі праз Беларусь і выкарыстанні яе як афшорнай зоны. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0