Пасол, у прыватнасці, сказаў:

«Кітай і Украіна — стратэгічныя партнёры, у гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. Кітай — сяброўская краіна для ўкраінскага народа.

Як амбасадар, магу адказна сказаць, што Кітай назаўжды застанецца добрай сілай для Украіны, як эканамічна, так і палітычна. Мы заўсёды будзем паважаць вашу дзяржаву, будзем развіваць адносіны на аснове роўнасці і ўзаемнай выгады. Мы будзем паважаць шлях, абраны ўкраінцамі, таму што гэта суверэннае права кожнага народа».

Ён таксама паведаміў, што кітайскае пасольства пераехала з Кіева ў Львоў і засталося там працаваць.

«Кітай ніколі не нападзе на Украіну, мы будзем дапамагаць, у прыватнасці, у эканамічным кірунку. За адзін год наша краіна імпартуе тавараў з усяго свету на суму больш за тры трыльёны даляраў. Мы гатовыя дапамагчы вам у развіцці.

У той сітуацыі, якая цяпер склалася, мы будзем дзейнічаць адказна. Мы ўбачылі, наколькі вялікае адзінства ўкраінскага народа, а значыць, і яго сіла», — дадаў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0