Цяжарныя жанчыны хаваюцца ў падвале бальніцы ў Кіеве. Фота: Erin Trieb/Bloomberg via Getty Images
Доктар Майк Раян, выканаўчы дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у сферы аховы здароўя, кажа, што недапушчальныя атакі на медыцынскія ўстановы «становяцца часткай стратэгіі і тактыкі вайны».
«Сістэма аховы здароўя ва Украіне балансуе на мяжы. Яна працуе эфектыўна, але яе трэба падтрымліваць, яе трэба падстрахаваць, ёй трэба даць асноўныя інструменты для выратавання жыцця», — сказаў ён.
У іншых канфліктах медыцынскія ўстановы таксама аказваліся мішэнню нападаў. СААЗ паведаміла пра 46 падобных атак падчас узброеных канфліктаў у Афганістане, Буркіна-Фасо, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Лівіі і іншых краінах.





