Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі, асуджаны рэжымам на 14 гадоў зняволення, піша:

«Трэба выразна разумець, што ў аднаго з бакоў канфлікту дакладна ўжо няма будучыні, пра якую яны марылі: мінулы свет — не захаваць. Жаданне жыць лепш — не спыніць.

Сапраўдны правільны свет будуецца на каштоўнасці асобнага чалавека, а не на абстрактных паняццях: дзяржава, нацыя і да т. п.

За ўсім гэтым трэба бачыць каштоўнасць чалавека і вымяраць усе свае ўчынкі крытэрыем: на карысць ці не гэта асобна ўзятаму індывіду.

Правільная дзяржава — гэта такая, дзе большасць (а яшчэ лепш — кожны) мог бы сказаць: «Дзяржава — гэта я».

Краіна — для людзей, а не людзі — для краіны. Яны — не паліва, якое можна спальваць у печцы, каб рухацца наперад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0