На літоўска-польскай мяжы затрымалі фуру з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі на два мільёны еўра
Афіцэры крымінальнай службы мытні Літвы ўвечары 13 сакавіка правяралі грузавікі на мяжы з Польшчай каля былога памежнага пункта Кальварыя. У адной з фур выявілі буйны груз беларускіх кантрабандных цыгарэт.
Грузавік ехаў з Эстоніі ў Польшчу і па дакументах перавозіў 23 тоны керамзіту.
Аднак калі мытнікі зазірнулі ў кузаў, то замест керамзіту выявілі ў мяшках каробкі з цыгарэтамі. Усяго было знойдзена, паводле папярэдняй інфармацыі, каля 500 тыс. пачкаў. Кошт грузу з улікам падаткаў склаў каля 2 млн. еўра.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ