Фота: ТАСС

Расійскія вайскоўцы прарвалі кола каля Марыупаля, у якое былі ўзятыя расійскія спецназаўцы, паведаміў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у Тэлеграме.

Па яго словах, байцы былі акружаныя на працягу некалькіх дзён. Украінскія вайскоўцы двойчы прапаноўвалі ім здацца, але тыя «засталіся вернымі абавязку і прысязе», распавёў Кадыраў.

«Падчас спецаперацыі спачатку ўдалося прарваць кальцо, каардынуючы дзеянні па радыёсувязі з акружанымі, пасля чаго банды бандэраўцаў пачалі імклівае адступленне пад агнявым націскам расійскіх байцоў», — паведаміў ён.

Кіраўнік рэспублікі дадаў, што сярод тых, хто прарваў акружэнне, быў ураджэнец чачэнскага горада Шалі Рамзан Н. Паводле яго слоў, вайскоўцаў узнагародзяць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру