loda.gov.ua

Пасол падкрэсліў, што Кітай і Украіна — гэта стратэгічныя партнёры.

— Кітай — сяброўская дзяржава для ўкраінскага народа. Я, як пасол, магу з адказнасцю сказаць, што Кітай назаўжды будзе добрай сілай для Украіны і ў эканамічным, і ў палітычным плане. Мы заўсёды будзем паважаць вашу дзяржаву, развіваць адносіны на аснове роўнасці і ўзаемавыгады. Мы будзем паважаць той шлях, які выбіраюць украінцы, бо гэта суверэннае права кожнага народа, — адзначыў Фань Сяньжун.

Таксама ён паведаміў, што кітайскае пасольства пераехала з Кіева ў Львоў і застаецца там працаваць.

— Кітай ніколі не будзе напаудаць на Украіну, мы будзем дапамагаць, у прыватнасці, у эканамічным кірунку.

Наша краіна за адзін год імпартуе тавары з усяго свету коштам больш за тры трыльёны даляраў. Мы гатовыя дапамагчы вам развівацца. У гэтай сітуацыі будзем паступаць адказна. Мы ўбачылі, наколькі вялікае адзінства ўкраінскага народа, а гэта значыць і яго сіла, — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру