Аляксандр Антанюк

Аляксандр Антанюк

Нагадаем, паўтара года таму, 13 верасня 2020 года, падчас акцыі пратэсту ў Брэсце людзі сабраліся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава — пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а пасля была заведзеная крымінальная справа.

16 сакавіка экс-следчага, 29-гадовага Аляксандра Антанюка, асудзілі да паўтара года калоніі. Антанюк быў затрыманы 2 лістапада 2021 года (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Да ліпеня 2020-га ён працаваў следчым — прычыны яго звальнення невядомыя.

Руслана Гачынскага ўчора асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі».

Па «карагоднай справе» ўжо асуджана 116 чалавек.

Агулам ім прысудзілі: 

—97 гадоў «хатняй хіміі»;
— 84,5 года «хіміі»;
— 13 гадоў і 8 месяцы калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0