Адключэнне ад акаўнтаў, імаверна, вымушаная мера засцярогі: ва ўмовах санкцый можна страціць доступ да карпаратыўных заходніх рэсурсаў праз тое, што на іх заходзяць з падсанкцыйнай краіны.

У Flo ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю.

Ці азначае пераезд мінскага офіса закрыццё юрасобы ў Беларусі, незразумела. Статус ТАА «Фло Хелс Бел» — дзейны, аб'явы пра ліквідацыю юрыдычнай асоба ў АДР няма.

Між тым, на пачатку сакавіка ў ТАА «Фло Хелс Бел» змяніўся ўласнік: замест амерыканскай кампаніі «Фло Хелс, Інк», якая валодала 100% ТАА «Фло Хелс Бел» са жніўня 2018 года, беларуская кампанія цяпер належыць фізічнай асобе.

На сайце кампаніі няма згадак пра офіс у Мінску, акрамя таго, ні на сайце, ні на старонцы кампаніі ў LinkedIn няма мінскіх вакансій.

Flo Health — кампанія з беларускімі каранямі, якая выпускае папулярную мабільную праграму ў сегменце жаночага здароўя. Штаб-кватэра — у Лондане, мае прадстаўніцтвы ў Нідэрландах і ЗША, офісы распрацоўкі ў Мінску і Вільні (апошні адкрыты ў канцы 2020 года). Колькасць супрацоўнікаў на канец 2021 года — каля 400 чалавек, з іх у Мінску — каля паловы.

Увосень 2021 года Flo закрыла інвестыцыйны раўнд B. Агульная сума інвестыцый склала $50 млн, ацэнка кампаніі дасягнула $800 млн. меркавалася, што Flo вось-вось стане наступным аднарогам з беларускімі каранямі пасля PandaDoc.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?