Расія здымае абмежаванні на ўезд беларусаў. Гэта адкрывае простую дарогу ў Еўрасаюз праз Латвію ці Эстонію
Сёння апоўначы будуць знятыя ўсе абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі для перамяшчэння паміж краінамі.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.
Гэта азначае, што беларусы змогуць выязджаць у Расію аўтамабілямі і праязджаць праз яе транзітым аўтатранспартам. Гэта адкрывае для беларусаў адносна лёгкі шлях выезду ў Еўрасаюз праз мяжу Расіі і Латвіі ці Эстоніі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ