Фота з сацсетак

Пра даносы стала вядома пасля ўзлому міліцэйскіх баз. У прыватнасці, у лістападзе 2020-га Вера Лявонік-Шыляева паведаміла, што «5 чалавек вешаюць БЧБ-сцяг паміж дамамі».

У сваім фэйсбуку яна выказала свой погляд на сітуацыю:

«Што рэальна было і чаго не было. Быў званок. Адзін. Не два, не тры. У «чорнай кнізе» чамусьці ўказана тры. Два разы я выклікала хуткую для п'янага хлопца (у 103 тады не адказвалі, у 102 таксама не адказалі), якога раніцай выявіла пад пад'ездам (ёсць сведка). А муж тэлефанаваў аднойчы ў ДАІ, калі хтосьці перагарадзіў выезд з двара. Усё. Факт — адзін званок. Адзін. Больш нічога не было і быць не магло.

Як гэта было.

Большую частку падзей сярэдзіны 2020 года мы перажывалі ў вёсцы з двума маленькімі дзецьмі (пандэмія, самаізаляцыя). Нас не было ў горадзе, і пра тое, што адбываецца ў нашым жылым комплексе мы даведваліся як і ўсе праз чаты, навіны.

Вярнуліся ў горад, усе былі на нервах. Усе гэта памятаюць. Было страшна выйсці на вуліцу.

Я ўсе дні вельмі перажывала за свайго мужа і сваіх родных, якіх маглі затрымаць за іх погляды, ды і проста так — без усялякай падставы (як гэта часта адбывалася ў той час). На фоне пасляродавай дэпрэсіі я ўбачыла пагрозу ў тым, што побач са мной і маім дзіцем на дзіцячай пляцоўцы хлопцы спрабавалі нацягнуць сцяг. Пабаялася, што траплю на камеры, падумаюць, што я таксама ў гэтым удзельнічала, мяне затрымаюць, траплю на Акрэсціна, застануся без дзяцей… Гэта было адзіным матывам на той момант — паказаць, што я ў гэтым не ўдзельнічаю. Так, я тысячу разоў дакарала сябе за гэта. Але ні змяніць, ні перакрэсліць гэтага нельга.

З першай хвіліны, калі мой муж даведаўся аб званку, жыццё маёй сям'і змянілася. Для яго было вельмі складана прыняць мой учынак. Муж, прытрымліваючыся сваёй грамадзянскай пазіцыі, ўдзельнічаў у пагашэнні штрафаў нашаму таварыству за пратэсную актыўнасць.

Абвінавачванні, якія былі пазначаны ў першапачатковым пасце ў тэлеграм-канале, не адлюстроўвалі і не адлюстроўваюць ні нашу пазіцыю, ні нашы погляды.

Я не крыважэрны чалавек і выбачыць сябе за гэты ўчынак так і не змагла.

Усе, хто пісаў праклёны мне і майму мужу — вы маеце права на гнеў, на ўсе эмоцыі. Мы разумеем і прымаем эмоцыі, якія мы пачулі ў свой адрас за апошнія дні. Разумеем, праз што многія прайшлі і праз што праходзяць цяпер. І паверце, мы, як і ўсе вы, не хочам, каб гэта працягвалася», — напісала Вера Лявонік-Шыляева.

Чытайце таксама:

Праграмістка данесла ў 2020-м на суседзяў за БЧБ-сцяг, а цяпер сама ўцякла ў Літву. Дыяспара хоча дабіцца яе дэпартацыі з ЕС 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру