Фота: АР.

Праз небяспеку таго, што прыйдзецца вяртаць гэтыя самалёты, расійская авіякампанія «Аэрафлот» цалкам спыніла палёты за мяжу (акрамя Беларусі), піша Business Insider.

Больш за 700 «расійскіх» самалётаў зарэгістраваныя на Бермудах, але мясцовы рэгулятар спыніў дзеянне сертыфікатаў лётнай прыдатнасці расійскіх суднаў, без якіх самалёты не дапускаюцца да эксплуатацыі. Прычына — міжнародныя санкцыі на расійскую авіягаліну, праз якія тая нібыта не можа гарантаваць якаснае тэхабслугоўванне суднаў. У адказ Расія прыпыніла дзеянне міжурадавага пагаднення аб наглядзе за зарэгістраванымі самалётамі, і эксперты лічаць гэта велізарным міжнародным крадзяжом.

Цяпер Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазволіць расійскім кампаніям афармляць правы на самалёты, што знаходзяцца ў іх у лізінгу. Разлічваецца, што нацыяналізаваныя судны будуць выкарыстоўваць на ўнутраных рэйсах. Але ж і ў гэтага плана ёсць свае складанасці.

Нават калі Расія і пакіне сабе заходнія самалёты, яна не здолее бяспечна імі карыстацца працяглы час. Вялікія сусветныя вытворцы авіядэталяў, нават з Кітая, адмаўляюцца пастаўляць Маскве сваю прадукцыю, і ў такой сітуацыі няма магчымасці забяспечыць належнае тэхнічнае абслугоўванне машын.

Іншая праблема тычыцца страхоўкі. Звычайна яе робяць у Брытаніі, але цяпер расійскія авіякампаніі знаходзяцца пад санкцыямі з боку гэтай краіны. Магчыма, Расія вырашыць замест гэтага страхаваць самалёты на тэрыторыі сваёй краіны. Нарэшце, нават краіны, якія яшчэ не закрылі сваё неба ад расійскіх самалётаў, могуць іх пасадзіць на зямлю за тое, што тыя больш не адпавядаюць стандартам бяспекі.

Аналітыкі лічаць, што за некалькі тыдняў расійская авіяцыя вернецца на ўзровень 30-гадовай даўніны і параўнаецца па статусе з паўночнакарэйскай ці іранскай. Тым не менш, уладальнікам заходніх самалётаў, напэўна, прыйдзецца змірыцца са стратай сваіх лайнераў.

 Дэфолту ў Расіі пакуль не будзе

Казахстанскія ўлады пацвердзілі затрыманне ўладальніка беларускай франшызы Mcdonald's

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру