Праз абмежаванні, уведзеныя з 21 снежня 2020 года і матываваныя каранавірусам, большасць беларусаў фактычна не мае права выехаць з краіны ў ЕС. Аднак зняцце забароны на свабоднае перамяшчэнне паміж Беларуссю і Расіяй значна спрашчае шлях у Еўропу. 

Калі свабодна трапіць у Расію, з’яўляецца магчымасць выехаць у ЕС праз Латвію ці Эстонію. 

Для ўезду ў Латвію спатрэбіцца еўрапейскі сертыфікат аб вакцынацыі. Прышчэпкі, зробленыя ў Беларусі, для гэтай краіны не падыходзяць.

Іншы шлях трапіць у Латвію — мець пры сабе ПЛР-тэст, не старэйшы за 72 гадзіны, або тэст на антыген, не старэйшы за 48 гадзін. Ад тэстаў вызваленыя дзеці да 12 гадоў.

Падрабязней пра правілы ўезду ў Латвію можна прачытаць тут.

Эстонія мае больш прыязныя ўмовы ўезду для вакцынаваных, бо апроч еўрапейскіх, прымае усе вакцыны, ухваленыя краінай, з якой заязджае турыст. Такім чынам, нават з беларускім сертыфікатам аб вакцынацыі ў вас ёсць магчымасць трапіць у ЕС без каранціну. Для непрышчэпленых уезд у Эстонію закрыты. Выключэнне — транзітны праезд. Аднак у такім выпадку вам спатрэбіцца даказаць, што едзеце праз Эстонію менавіта транзітам. 

Таксама ў краіну пусцяць тых, перахварэў на COVID-19, — у пацверджанне перанесенага захворвання трэба мець афіцыйна завераную даведку на эстонскай, рускай ці англійскай мове або выпіску з гісторыі хваробы. Станоўчы вынік тэсту на антыцелы не з'яўляецца дастатковым для пацверджання перанесенага захворвання.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб уездзе ў Эстонію можна па тэлефоне +372 794 3500.

Дзе атрымаць візу ЕС у Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру