«Абаяльны чалавек, заўсёды малады душою, энцыклапедычных ведаў даследчык. Шкада і жалоба — яшчэ адзін добры беларус пакінуў нас, а яны ж так патрэбныя сёння — у ліхую гадзіну», — напісаў пра сябра бібліятэкар і краязнаўца Валерый Герасімаў.

Мікола Багадзяж нарадзіўся 16 мая 1957 г. у в.Траянаўка Барысаўскага раёна. У 1984 скончыў гістфак БДУ. Працаваў настаўнікам у вясковых школах Барысаўскага і Дзяржынскага раёнаў, у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

З 1990 года працаваў журналістам у «Чырвонай змене», «Цэнтральнай газеце», часопісах «Бярозка» і «Нёман».

Аўтар шматлікіх навукова-папулярных выданняў і публікацый па гісторыі і культуры Беларусі. 

Сумесна з Ірынай Масляніцынай (жонкай) напісаў кнігі «Слава і няслаўе» (1995), «Радзівілы — нясвіжскія каралі» (1997), «Радзівілы ў эпоху інтрыг і авантур» (2003) і інш. Шэраг артыкулаў прысвяціў радаводу Чапскіх, запісаў пра іх легенды і паданні.

Развітанне адбудзецца ў пятніцу на Паўночных могілках у 12:30.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру