У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 17 сакавіка да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 40-гадовага палітзняволенага мінчука Андрэя Чудзінава. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у «Маршы Новай Беларусі» 23 жніўня 2020 году. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская, паведамляюць праваабаронцы.

Згодна версіі абвінавачвання, 23 жніўня 2020 года, знаходзячыся на праезнай часткі каля праспекту Незалежнасці ў Мінску ён публічна заклікаў да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Гэта выявілася ў тым, што ён «публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні, знаходзіўся на праезнай частцы, чым блакіраваў і перашкаджаў руху транспарту ў Мінску».

Асноўным і адзіным доказам віны Чудзінава стаў фотаздымак з Марша 23 жніўня 2020 года на яго тэлефоне, які раней забралі супрацоўнікі.

Андрэй Чудзінаў знаходзіцца пад вартай у турме №8 у Жодзіне больш за два месяцы — яго затрымалі 4 студзеня 2022 года, калі ён сам прыйшоў у Следчы камітэт. Яму змянілі меру стрымання. На судзе палітвязень віну не прызнаў і лічыць, што яго віна не даказаная.

Але суддзя Вольга Няборская прызначыла яму два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру