У зняволенні гэтыя людзі былі з мая 2021 года.

Вольга Лойка — рэдактарка TUT.BY, Аляксандр Дайнека — намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях, Андрэй Аўдзееў — менеджар Publisher Box.

Да гэтага 1 верасня 2021-га на волю выйшаў гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў. А 13 студзеня гэтага года з-пад хатняга арышту вызвалілі Юлію Чарняўскую, удаву заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. 11 сакавіка вызвалілі галоўную бухгалтарку Анжэлу Асад, яе намесніцу Марыю Новік і намдырэктара Ірыну Рыбалка.

Усе раней вызваленя застаюцца пад следствам. Відаць, тое ж будзе і з трыма вызваленымі сёння. 

У СІЗА застаюцца яшчэ 6 тутбаеўцаў. Сярод іх — генеральны дырэктар Людміла Чэкіна, галоўны рэдактар Марына Золатава, журналістка Алена Талкачова, галоўны інжынер Ала Лапатка, менеджар праекта Tam.by Дар’я Данілава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру