Святлана Ціханоўская і паслы краін Еўрасаюза.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з 27 пасламі краін Еўрасаюза ў Жэневе, якія прадстаўляюць свае краіны ў ААН. Таксама яна размаўляла з прадстаўнікамі краін — членаў Рады па правах чалавека ААН: пасламі ЗША, Вялікабрытаніі, Гамбіі, Коста-Рыкі, Мексікі і іншых краін.

Ціханоўская заклікала паслоў пры ААН:

  • прызнаць Беларусь краінай, якая дэ-факта часова акупаваная Расіяй;
  • прыцягнуць Лукашэнку да трыбунала ў сувязі з падзеямі ва Украіне;
  • неадкладна адрэагаваць на катаванні ў турмах Беларусі і ўмовы ўтрымання палітвязняў;
  • падтрымаць працу міжнароднай платформы па зборы доказаў злачынстваў рэжыму IAPB і падтрымаць беларускіх праваабаронцаў.

Усе дэлегацыі, з якімі Ціханоўская сустрэлася ў Швейцарыі, запэўнілі, што:

  • адрозніваюць Беларусь і рэжым Лукашэнкі;
  • зробяць усё магчымае для падтрымкі грамадзянскай супольнасці, антываеннага руху, незалежных медыя ў Беларусі;
  • будуць змагацца супраць дыскрымінацыі ў дачыненні да беларусаў — у тым ліку тых, хто вымушана выехаў са сваёй краіны і Украіны.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру