Нельга выключаць, што пасля гэтага Масква разарве дыпламатычныя адносіны з Вашынгтонам.
Учора таксама была падобная заява. Падчас выступу ў Белым доме журналісты спыталіся прэзідэнта ЗША пра Пуціна — і Байдэн адказаў: «Ён ваенны злачынца».
Гэтую рэпліку пракаментаваў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў:
«Лічым недапушчальнай і недаравальнай падобную рыторыку кіраўніка дзяржавы, ад бомбаў якой загінулі сотні тысяч людзей ва ўсім свеце».





