«Ліміт павялічаны на часовай аснове да 1 кастрычніка 2022 года, — цытуе Ію Малкіну БелТА. — У выпадку, калі кошт пасылкі перавышае гэтую суму або яе вага складае больш за 31 кг, неабходна будзе заплаціць пошліну ў памеры 15% ад кошту замовы, але не менш за 2 еўра за 1 кг».

З 1 студзеня 2020 года бязмытны парог для ўвозу ў ЕАЭС тавараў грамадзянамі для асабістага карыстання складаў 200 еўра.

Аднак у Беларусі — іншыя ліміты, дзейнічае нацыянальнае заканадаўства. 

У Дзяржаўным мытным камітэце Zerkalo.io патлумачылі, што ў Беларусі не ўводзілі змены па бяспошлінных лімітах на пасылкі з-за мяжы. Яны па-ранейшаму складаюць 22 еўра і 10 кілаграм на адно адпраўленне. Абмежаванняў па іх колькасці няма.

— У нас ёсць нацыянальнае заканадаўства, пакуль ніякіх змен не плануецца. Можа, будуць у далейшым, але пакуль няма. У нас як было 22 еўра і да 10 кілаграм, так і засталося, — удакладнілі ў ДМК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0