Спачатку ў цэнтр адпачынку «Тандэм», дзе працуе Андрэй, патэлефанавалі з міліцыі і спыталі, ці на працы той. Каля 11:00 там з’явіліся міліцыянты — як мяркуецца, з гомельскага АМАП. Яны забралі затрыманага ў Светлагорскі РАУС.

Праз нейкі час міліцыя зноў прыйшла ў «Тандэм» і забрала яго асабістыя рэчы — адзенне, заплечнік і мабільны тэлефон. На пытанне дырэктаркі пра тое, ці чакаць работніка на працы, ёй адказалі: «Можаце яго звальняць».

4 сакавіка ў кватэры, дзе жыве Музычэнка, праводзіўся ператрус па частцы 3 артыкула 289 Крымінальнага кодэкса РБ — «Акт тэрарызму» (па якім вядзецца крымінальная справа аб знішчэнні 28 лютага абсталявання на чыгуначным перагоне Астанкавічы — Жэрдзь у Светлагорскім раёне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0