Расклад канікул на наступны навучальны год выглядае так:

восеньскія — з 30 кастрычніка па 7 лістапада 2022 года (9 дзён);

Зімовыя — з 25 снежня 2022-га па 8 студзеня 2023-га (адпачынак — 15 дзён);

вясновыя — з 26 сакавіка па 2 красавіка 2023-га (адпачынак — 8 дзён);

Летнія — з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2023-га (адпачынак — 92 дні).

Для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вучацца ў I-II класах ёсць дадатковыя канікулы. Яны будуць доўжыцца з 20 лютага па 26 лютага 2023 года.

Тых жа, хто заканчвае 9-ы і 11-ы класы з 1 па 9 чэрвеня чакаюць экзамены. Адпаведна, адпачываць яны будуць з 12 чэрвеня да 31 жніўня 2023 года.

Дзесяцікласнікаў жа ў чэрвені чакаюць пяцідзённыя вучэбна-палявыя зборы і медыцынская практыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0