Фота: AP

* * *

Памятаю, аднойчы
Добры, але прастадушны школьны псіхолаг
Сказаў мне: ваша вучаніца шмат малюе
чорным.
Гэта значыць, у яе дома — праблемы.
Забярыце ў яе чорны аловак.
І сёння,
Калі ў каментарах глабальнай сеткі
Супрацьлеглыя бакі даходзяць да апошніх аргументаў
Дзеці Данбаса VS дзеці Марыупаля,
і калі я думаю,
кім бы я магла быць на гэтай вайне,
калі б не была прыкутай да сваёй безгалосай зямлі,
я думаю, што я праціснулася б між камення і пылу
ў сутарэнне марыупальскага тэатра,
прапаўзла б вужом, пратачылася вадой,
сабрала б вакол сябе дзяцей,
любых дзяцей любых гарадоў,
я б змагла, мне давяраюць дзеці,
і мы б прыдумвалі розныя гісторыі,
страшныя і сумныя,
смешныя і фантастычныя,
і малявалі б да іх малюнкі,
усімі алоўкамі, якія б толькі знайшлі,
а таксама крэйдай і вугалем,
белае — белым,
чорнае — чорным.
Гэта адзінае, што я магу на вайне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру