«Пытанне кіравання Данбасам, гэтымі тэрыторыямі — ключавое пытанне перамоваў. Праўда, мы па-рознаму на яго глядзім. Украінскі бок мяркуе, што пытанне кіравання тэрыторыяй павінна вырашацца цэнтралізавана ў Кіеве. А мы лічым, што пытанне кіравання павінна вырашацца народам Данбаса. Народ Данбаса восем гадоў таму з гэтай нагоды выказаўся, з тых часоў на працягу васьмі гадоў, па сутнасці, быў вымушаны весці вайну, адстойваючы ўласныя рашэнні», — кажа расійскі чыноўнік.

Гэта заява расійскага чыноўніка сведчыць аб тым, што Украіна на перамовах патрабуе ад Расіі дэзавуяваць прызнанне незалежнасці так званых «ДНР» і «ЛНР» Пуціным, і што Расія гатовая гэта пытанне рабіць прадметам перамоваў. Ускосна гэта сведчыць пра слабасць расійскай перамоўнай пазіцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру