«На жаль, быў вялікі ракетны абстрэл Мікалаева. Дзясяткі людзей загінулі», — сказаў дэпутат, які вярнуўся ў пятніцу з Мікалаева ў Кіеў. Ён удакладніў, што гаворка ідзе аб абстрэле крылатымі ракетамі «Калібр».

Моцны абстрэл ускраін Мікалаева адбыўся раніцай 18 сакавіка. Мэр горада Аляксандр Сянкевіч заявіў, што паколькі абстрэл расейскія войскі вялі з тэрыторыі суседняй Херсонскай вобласці, у горадзе нават не паспелі своечасова ўключыць паветраную трывогу.

У выніку ракетнага ўдару была разбураная былая Школа прапаршчыкаў, паведамлялася аб тым, што пад абстрэл патрапілі жылыя дамы ў раёне станцыі Кульбакіна, а таксама аб удары па Узнясенску — горадзе за 90 км на поўнач ад Мікалаева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0