У Літве абмежавалі суму наяўных у еўра, якую можна вывезці для асабістых патрэб у Беларусь і Расію. Цяпер падчас паездкі ў гэтыя краіны пры сабе можна мець наяўнымі толькі да 60 еўра на чалавека.

Ці ёсць выключэнне для тых, хто вяртаецца з-за мяжы з працы?

«Вы можаце браць грошы ў іншай валюце. Такая ж сума наяўных для асабістых патрэб (не больш за 60 еўра. — «НН») тычыцца і работнікаў кампаній, напрыклад, кіроўцаў», — адказалі на гарачай лініі мытнага кантролю Літвы. 

Раней паведамлялася, што выключэнні ёсць толькі для дыппрадстаўніцтваў і міжнародных арганізацый у Беларусі ці Расіі, якія карыстаюцца імунітэтамі ў адпаведнасці з міжнародным правам.

«Калі мытныя органы выявяць, што задэклараваная сума банкнот еўра перавышае суму, дазволеную для вывазу, дэкларацыю аб наяўных грошах не выдадуць, а асоба з банкнотамі еўра вернецца ў Літву», — папярэджвала мытная служба.

За парушэнне уведзеных правілаў могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

У Літве радыкальным чынам абмежавалі суму ў еўра, якую можна прывезці ў Беларусь

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру