У банках, апроч прыфрантавых гарадоў, аднавіўся продаж валюты. Курс у абменніках складае 32 — 34 грыўні за $ (перад вайной было 29 — 30).

Як расказаў намеснік старшыня Нацбанка Украіны, «рэзервы НБУ цяпер нават вышэйшыя, чым да вайны. Мы трацім іх для забеспячэння патрэб крытычнага імпарту».

Па яго словах, фінансавую стабільнасць удалося ўтрымаць дзякуючы рэформам, праведзеным у 2014 — 2022 гадам. Валютныя рэзервы на 1 сакавіка складалі $27,5 млрд, тады як у канцы кіравання прарасійскага Віктара Януковіча яны былі ўсяго 14 млрд даляраў, у выніку чаго падчас першага нападу Расіі, у 2014 годзе, грыўня зняцэнілася ў тры разы.

У той жа час эканамічная шкода ад нападу Расіі і Беларусі на Украіну гіганцкая. Па ацэнках эканамістаў, страты ў 2022 годзе могуць скласці 10 — 25% ад ВУП. Украіна, якая апошнія гады збірала рэкордныя ўраджаі, гэтай вясной у зоне баёў можа не адсеяцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру