Польшча прапаноўвае ЕС увесці поўную забарону на гандаль з Расіяй
Польшча прапанавала Еўрапейскаму саюзу ўвесці поўную забарону на гандаль з Расіяй. Такім чынам урад Польшчы заклікае ўзмацніць санкцыі супраць Масквы за яе ўварванне ў Украіну.
Польшча прапануе як мага хутчэй дадаць да гэтага пакету санкцый гандлёвую блакаду, уключаючы абодва марскія парты Расіі ў Еўропе, а таксама забарону на сухапутны гандаль. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
«Поўнае спыненне гандлю прымусіць Расію задумацца аб тым, ці не лепш спыніць гэтую жорсткую вайну», — сказаў Маравецкі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ