«Збівалі пратэстоўцаў, пакуль яны не гублялі прытомнасць, — паведаміла, выступаючы ў Палацы Нацый у Жэневе вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет. — Пры гэтым супраць дэманстрантаў ужываліся святлошумавыя гранаты і сталёвыя кулі з гумовым пакрыццём, што прывяло да шматлікіх цяжкіх траўмаў».

Па інфармацыі, атрыманай з вартых даверу крыніц, адзначыла вярхоўны камісар, у выніку празмернага прымянення сілы ў ходзе пратэстаў загінулі прынамсі тры чалавекі. Улады Беларусі адмаўляюць адказнасць за гібель гэтых людзей, хоць ніякага расследавання, як гаворыцца ў справаздачы УВКПЧ, не праводзілася.

«Нашы даныя пацвярджаюць факты згвалтавання затрыманых і прымянення іншых формаў сэксуальнага і гендэрнага гвалту ў дачыненні як мужчын — так і жанчын, — расказала Бачэлет. - Медыцынскія запісы, вывучаныя УВКПЧ, паказваюць на наяўнасць траўмаў мужчынскіх геніталій. Да затрыманых таксама ўжываўся псіхалагічны ціск, у тым ліку і пагрозы згвалтавання».

Мішэль Бачэлет заклікала ўрад Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць парушэнні правоў чалавека.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру