Фота: AP

Фота: AP

— Гэта чалавек, які стаў нобелеўскім лаўрэатам — не будзем казаць, як і чаму — які вырас на гэтай зямлі, здрадзіла ёй і збегла адсюль. Яе ніхто не выдвараў, не выганяў з Беларусі. Гэта яе права. Яна выбрала Нямеччыну. Там, напэўна, цяплей, — сказаў Лукашэнка. — Там, напэўна, прыплачваюць, можа, яшчэ нешта, не ведаю. Я гэтым пытаннем не цікаўлюся. У нашым грамадстве такой праблемы няма.

Ён лічыць, што якіх-небудзь перашкод або пагроз па вяртанні ў Беларусь у Святланы Аляксеевіч няма.

—Яна на сённяшні дзень, хутчэй за ўсё, як і ўсе іншыя, можа вярнуцца ў Беларусь. Але калі яны дапусцілі парушэнні нашых законаў, яны павінны разумець, што яны па гэтых законах павінны адказаць, як любы грамадзянін Беларусі.

На пытанне японскага журналіста пра стаўленне да пісьменніцы Лукашэнка адказаў: «Я да яе не стаўлюся цяпер ніяк. Я вельмі рады, што вы чытаеце творы Алексіевіч. Хацелася б, каб вы чыталі і творы іншых нашых беларускіх аўтараў»»

У жніўні 2020 года Алексевіч стала членам прэзідыума Каардынацыйнай рады. У верасні таго ж года з'ехала ў Нямеччыну па запрашэнні Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0