Фота: AP

Украінская разведка паведамляе, што адпаведны загад «Аб арганізацыі прыцягнення членаў ваенна-патрыятычнага грамадскага руху «Юнармія» да правядзення спецыяльнай аперацыі на тэрыторыі Украіны» падпісаны міністрам абароны РФ Шайгу.

У загадзе гаворыцца аб падрыхтоўцы справаздачы пра патэнцыйны чалавечы рэзерв ва ўзросце 17-18 гадоў для прыцягнення да баявых дзеянняў у складзе расійскай арміі. Вышэйшае ваеннае кіраўніцтва РФ павінна даць прапановы па правядзенні падрыхтоўкі названага асабовага складу ў самыя кароткія тэрміны. Кантроль за выкананнем загаду ўскладзены на начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення ВС РФ Генадзя Жыдка.

«Юнармія» — расійская дзіцяча-юнацкая мілітарная арганізацыя пры Міністэрстве абароны РФ. Членамі арганізацыі становяцца дзеці з 8 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру