«Нашы найглыбейшыя спачуванні ўсім, хто пацярпеў ад бягучага крызісу ва Украіне. Шчыра спадзяёмся, што неўзабаве мір будзе адноўлены. Наша асноўная ўвага засяроджаная на бяспецы і дабрабыце нашых супрацоўнікаў у рэгіёне», — сказаў Саліграм.

Таксама ён адзначыў, што пасля ўвядзення санкцый 24 лютага кампанія прыпыніла пастаўкі і любыя новыя інвестыцыі або разгортванне новых тэхналогій у РФ, дадаўшы, што яны будуць працягваць выконваць цяперашнія дагаворныя абавязальніцтвы ў рамках дзейнага міжнароднага заканадаўства і санкцый.

«Мы глыбока занепакоеныя крызісам і заклікаем да хуткага дыпламатычнага і мірнага ўрэгулявання», — падкрэслілі ў Weatherford.

Да гэтага ўжо тры найбуйнейшыя нафтасэрвісныя кампаніі свету заявілі аб згортванні працы ў Расіі: Halliburton, Schlumberger і Baker Hughes.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0