Фота: Rod Lamkey Jr./AFP via Getty Images

Осцін дадаў, што расійскія войскі затрымаліся на сваіх пазіцыях і не могуць прасунуцца далей. Ён адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы эфектыўна ўжываюць віды ўзбраення, дадзеныя ім заходнімі партнёрамі.

Па словах Ллойда Осціна, праблема з расійскімі войскамі — у першую чаргу ў дрэнным кіраўніцтве. «Салдаты не матываваныя», сказаў Осцін у інтэрв'ю CNN. Армія Крамля паспяхова мадэрнізавалася ў апошнія гады, але яна «дрэнна кіраваная».

Са слоў Осціна, «няма нічога горш для арганізацыі, чым дрэннае кіраўніцтва, і гэта менавіта тое, што тут паказваюць расіяне».

У многіх месцах, напрыклад, на фронце ў Кіеве, расійская армія цяпер вымушаная абараняцца. Для гэтай мэты лагістыка арміі не будзе функцыянаваць, паколькі патрэбна вайна іншага маштабу. «Расейская армія цяпер неверагодна ўразлівая», — сказаў Осцін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру