Галоўнае, што было ім сказана падчас гэтага інтэрв'ю:

  • Расія адтэрмінавала Беларусі пагашэнне абавязацельстваў па дзяржкрэдыту на 5—6 гадоў;
  • Гаворка аб пераходзе Беларусі на расійскі рубель не ідзе;
  • Тая сітуацыя, якая зараз развіваецца, многіх падштурхне да таго, каб адысці ад долара;
  • Ніякіх падатковых канікул у Беларусі не будзе — трэба фарміраваць бюджэт;
  • Плацяжы ў бюджэт за студзень—люты склалі каля 17% гадавога плана;
  • Чакаецца, што паказчык бюджэтных даходаў недабярэ каля 10%;
  • Падтрымка будзе аказаная тым сектарах, якія ў гэтым маюць патрэбу, каб пераарыентавацца на новыя рынкі і замясціць імпартны складнік у айчыннай прадукцыі; ️ ️
  • Кропкава могуць быць прынятыя рашэнні па адтэрміноўцы выплаты падатковых плацяжоў.

Адносна адтэрмінавання выплаты расійскага крэдыту міністр сказаў:

«Абмеркавана і прапанавана частку плацяжоў зрушыць па больш камфортных тэрмінах, якія ўзаемапрымальныя для нашых краін, зрушыць іх наперад ад пяці да шасці гадоў. Па сутнасці, мы маем перанос тэрмінаў, які дазволяць нам у дадзены момант не адцягваць рэсурсы для таго, каб мы абслугоўвалі нашыя абавязацельствы і пагашалі іх з нашымі партнёрамі з Расіі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру